У нядзелю, 27 жніўня ў 13.30, у касцёле святога Францішка Асізскага (каторы ў Новай Баравой) — новы арганны канцэрт ад Юрыя Габруся.
Дата: 27 жніўня
Час: 13.30
Месца: касцёл св. Францішка Асізскага, вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая
Абяцаюць выбраныя шэдэўры паўночнанямецкага барока.
Арганная музыка барокавых кампазітараў Паўночнай Германіі ўяўляе сабой квінтэсэнцыю так званага «фантастычнага стылю» з яго экспрэсіяй, узнёсласцю, надзвычайным пафасам, афектацыяй, вытанчанай лірыкай і імкненнем да камунікацыі са слухачом.
У праграме:
Вінцэнт Любэк (1654-1740): Прэлюдыя соль мінор
Георг Бём (1661-1733): Харальная прэлюдыя «Vater unser im Himmelreich» («Ойча наш у небе», раней BWV 760)
Франц Тундэр (1614-1667): Варыяцыі на харал «Jesus Christus, unser Heiland» («Езус Хрыстус, наш Збавіцель»)
Нікалаус Брунс (1665-1697): Прэлюдыя соль мажор
Дытрых Букстэхудэ (каля 1637-1707):
Харальная прэлюдыя «Nun bitten wir den heiligen Geist» («Цябе мы молім, Дух Святы»), BuxWV 209
Харальная фантазія на «Te Deum laudamus» («Цябе, Бога, праслаўляем»), BuxWV 218
Пасакальля рэ мінор, BuxWV 161
Георг Бём: Харальная прэлюдыя «Vater unser im Himmelreich» (a 2 Clav. e Pedale)
Георг Дытрых Ляйдынг (1664-1710): Прэлюдыя до мажор
Грае музыка Юры Габрусь.
Уваход — ахвяраванне ў 7 рублёў.