У чацвер, 10 жніўня, у прасторы «Вершы» ў межах файнай выставы «Дзённік пяці мастачак» адбудзецца творчая сустрэча з ўдзельніцай выставы Кацярынай Пашкевіч.
Дата: 10 жніўня
Час: 19.00
Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск
Для дыялогу з гледачом спадарыня Кацярына выбірае форму інтэрв’ю.
Мастачка падзеліцца лабараторыяй свайго працоўнага працэсу, этапамі дзейнасці.
Будзе нават пра рытуал выхаду з дому, штодзённы паход у майстэрню і вяртанне дадому.
Усе тыя працэсы суправаджаюцца пастаянным пошукам ключавых і сэнсаўтваральных момантаў, якія з’яўляюцца асновай мастацкай дзейнасці, а пошук ідэнтычнасці ў гэтым працэсе прынцыповы элемент.
Мадэратарка — Дар’я Воранава.
Уваход — donation ад 5 рублёў.