2 лістапада, субота
11:00 - 15:00
Культ. цэнтр “Корпус” (пр. Машерова, 9, корпус 8)
Удзел бясплатны (патрэбна рэгістрацыя)
Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Podcast Day — першы падкаст-фестываль у Беларусі. Прыходзьце сустрэцца з лепшымі падкастамі краіны ды натхніцца зрабіць нешта сваё.
Мы падрыхтавалі для вас сакавітую праграму: раскажам, як пачаць свой падкаст і збудаваць супольнасць вакол яго, высветлім будучыню падкастынга ў Беларусі, а таксама зладзім адкрыты запіс падкаста Полчаса кардио, дзе абмяркуем як людзі размаўляюць пра сексуальную ідэнтычнасць.
Сярод выступоўцаў: Ідэйны падкаст, Еўрарадыё, Минобр позвонит, Мы не договорили, Полчаса кардио, 34mag, Dzigital, ItStarts, FemFM, Probel, Radio Plato.
У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з дасведчанымі падкасцерамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы, знаёміцца ды дзяліцца досведам.
Праграма мерапрыемства даступная тут: https://ideaby.org/belarus-podcast-day/Рэгістрацыя: https://forms.gle/HzNqwhypn3xAozAW6
За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.