29 кастрычніка 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца Фестываль аўтарскай песні “Подых зямлі запаветнай” з удзелам паэта, кампазітара, выканаўцы Валіко Сванідзэ (Ніканава). У аўтарскай праграме прагучаць песні на іўрыце, англійскай, рускай і беларускай мовах.
Валіко Сванідзэ (Ніканаў) нарадзіўся ў Харкаве (Украіна). Вучыўся ў Мінску. У 1973 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і пачаў музычную кар’еру як паэт, кампазітар, дырыжор і выканаўца песень. Духоўную адукацыю атрымаў у Злучаных Штатах Амерыкі.
У душы і творчасці Валіко спалучаюцца беларуская, грузінская, руская, яўрэйская, амерыканская культуры. Але самае галоўнае – гэта шчырае каханне да Ізраіля і яўрэйскага народу. Прыцягненне Святой Зямлі, тэма духоўнасці – галоўныя у творчасці Валіко Сванідзэ, які год за годам дорыць людзям па ўсім свеце свой талент.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-17-02, 284-05-55
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by