Бэта-чытанні кнігі "Балтыйскія шкарпэткі" Сяргея Календы
Пачатак: 24.10 (19:00)Канец: 24.10 (20:00)
“Кніжная Шафа”
24 кастрычніка а 19-й гадзіне Кніжная Шафа і пісьменнік Сяргей Календа чакаюць чытачоў ад 6 да 12 гадоў на бэта-чытаннях кнігі "Балтыйскія шкарпэткі".
"Балтыйскія шкарпэткі" — гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы.
На мерапрыемстве мы паслухаем гісторыі з кнігі ў адпаведнай атмасферы, паглядзім на ілюстрацыі да яе і паспрабуем намаляваць свае.
Вы станеце аднымі з першых слухачоў гэтых казак, бо кніга яшчэ не выйшла ў папяровым варыянце. Падтрымаць яе выданне і атрымаць свой асобнік можна на краўдфандынгавай платформе Улей: https://ulej.by/project?id=1104259
Уваход вольны!
Але просім удзельнікаў запісацца, каб мы ведалі прыблізную колькасць гасцей. Гэта можна зрабіць па тэлефонах:
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55
або ў прыватных паведамленнях у сац.сетках Кніжнай Шафы.
“Кніжная Шафа”, пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).
Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце па нумарах вышэй — мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.