Канцэрты
Канец: 09.11 (21:00)
Reforum Space Budva
Дабрачынны беларускамоўны канцэрт «Грай!» у Будве
Пачатак: 09.11 (19:00)Канец: 09.11 (21:00)
Reforum Space Budva
Кошт: free donation
У суботу, 9 лістапада, у Будве (так-так, у Чарнагорыі) адбудзецца беларускамоўны студэнцкі канцэрт.
Дата: 9 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Reforum Space Budva (на мапе — тут), Будва
Артысты — навучэнцы Adriatic College.
У праграме папулярныя беларускія песні: ад фальклору і поп-музыкі да рок-баладаў і пратэстных песень апошняга часу.
На канцэрце будзе арганізаваны збор ахвяраванняў для сям’і Паліны Шарэнда-Панасюк.
Спадарыня Паліна ў турме ўжо чатыры гады, яе муж Андрэй уцёк з-пад хатняга арышту разам з дзецьмі — Стахам і Славамірам.
Прыходзьце падтрымаць беларускае кам’юніці. Прыносьце з сабой пачастунак — гарбата і кава будзе ад цэнтра Рэфорум.
Уваход вольны, free donation.