Дыскусія-размова “Роля сучаснай літаратуры ў фармаванні культуры роўнасці”
Пачатак: 16.11 (19:00)Канец: 16.11 (20:00)
Бізнэс-цэнтр Imaguru
Калі свет у агні, а літаратура — гэта форма асваення свету, дык ці не гарым мы ўсе разам? Ці нясуць адказнасць аўтары_кі за наступствы сваіх словаў, вобразаў, думак і тэкстаў? Ці можна лічыць кніжку за найлепшую выхавацельку? Як стварыць персанальную стратэгію чытання і навошта яна патрэбная?
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысэмітызму ў Беларусі - за роўнасць і інклюзію запрашае на размову-дыскусію з людзьмі-літаратарамі_камі, якія паразважаюць пра тэму культуры роўнасці для/у літаратуры.
Хто удзельнічае:
▷ перакладчыца і куратарка Ірына Герасімовіч
▷ філосаф і літаратарка Ліля Ільюшына,
▷ пісьменнік Альгерд Бахарэвіч
Мадэруе: Віка Біран (MAKEOUT)
Калі: 16 лістапада (субота), з 19:00
Дзе: Бізнэс-цэнтр Imaguru (вул.Фабрыцыўса, 4 - ст.м. “Інстытут Культуры”)
Уваход вольны і бяспечны.