Літаратура Мінск
Канец: 14.11 (19:00)
Дом кнігі "Светач"
Прэзентацыя беларускамоўнага выдання культавага рамана “Мадам” Антоні Лібера
Пачатак: 14.11 (18:00)Канец: 14.11 (19:00)
Дом кнігі "Светач"
(Мінск, пр. Пераможцаў, 11, 2-гі паверх)
Кошт: Уваход вольны
14 лістапада ў 18:00 запрашаем на творчую сустрэчу са знакамітым польскім пісьменнікам, перакладчыкам і тэатральным рэжысёрам АНТОНІМ ЛІБЕРАМ і прэзентацыю беларускамоўнага выдання яго рамана “МАДАМ”. Сустрэча ў рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца у новай зале Дома кнігі "Светач" (Мінск, пр. Пераможцаў, 11, 2-гі паверх).
Яна была нямым сведчаннем таго, што мы жывем у багне і дурасці, а можна жыць іначай…
Антоні Лібера (з кнігі “Мадам”)
Раман выйшаў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” пры падтрымцы Інстытута кнігі (Кракаў) і Польскага Інстытута ў Мінску ў перакладзе Марыны Шоды.
Антоні Лібера – празаік, эсэіст, перакладчык, тэатральны рэжысёр. Знаўца творчасці Сэмюэля Бэкета і перакладчык усіх яго п'ес, а таксама значнай часткі творчасці іншых гатункаў (раманаў, эсэ, паэзіі) на польскую мову. Акрамя таго, з-пад яго рукі выйшлі пераклады шэкспіраўскага «Макбета», «Саламеі» Оскара Уайльда, трагедый Сафокла, паэзіі Гёльдэрліна і Кавафіса. Ставіў шматлікія п'есы Бэкета, у Польшчы і за мяжой. З’яўляецца лаўрэатам спецыяльнай узнагароды Саюза польскіх перакладчыкаў, узнагароды Фонду літаратуры пры Міністэрстве культуры і мастацтва за пераклад драматычных твораў Бэкета. Узнагароджаны Сярэбраным і Залатым Медалём «За заслугі перад культурай Gloria Artis» (2011, 2018). У 2011 годзе ўзнагароджаны Афіцэрскім крыжам Ганаровага Ордэна Адраджэння Польскі. У 2016 годзе міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі адзначыў А.Ліберу штогадовай прэміяй Міністэрства ў намінацыі “Тэатр”. У 2018 Антоні Лібера атрымаў узнагароду імя Прэзідэнта Леха Качыньскага.
«Мадам» - адзіная мастацкая кніга, напісаная Антонім Ліберам. Акрамя шматлікіх узнагародаў, раман адразу заваяваў велізарную сімпатыю чытачоў (усяго надрукавана больш за 100 тыс. асобнікаў, пераклады выйшлі на 20 мовах) і станоўчыя водгукі рэцэнзентаў.
Раман "Мадам" распавядае пра каханне не па гадах разумнага вучня да настаўніцы французскай мовы. Усё адбываецца ў застылых рэаліях Польскай Народнай Рэспублікі. Яна – элегантная, ганарлівая жанчына, на чыё жыццё лёг цень складанай сямейнай гісторыі. Ён – разумны, надзелены літаратурнымі , музычнымі і акцёрскімі здольнасцямі, а часам ужо занадта вырафінаваны ў сваіх паводзінах.
Сам Лібера так гаворыць пра свой раман: «Мадам» – гэта зусім не спроба вярнуцца ў мінулае, уваскрашаць старыя ўзоры, культываваць стыль, які выйшаў у тыраж. Гэта пародыя, пародыя на “Bildungsroman”, пікарэскны раман і аўтабіяграфію.
Прэзентацыю з удзелам Антонія Ліберы і перакладчыцы Марыны Шоды правядзе Валярына Кустава.
УВАХОД ВОЛЬНЫ