У суботу, 23 сакавіка, на хутары Гараец (Chutor Gorajec пад Жэшувам недалёка ад украінскай мяжы) — Дзень салідарнасці з беларускім народам.
Дата: 23 сакавіка
Час: з 16.00 (час мясцовы)
Месца: Chutor Gorajec (на мапе — тут)
Абяцаюць багата гутарак, дыскусій, кінапаказаў і, вядома, канцэрт.
Гэтым разам зайграюць:
Kurwadziki — беларускі гурт з Беластока, які падае акустычную сумесь кельцкага панку.
Paul Geigerzähler — берлінскі скрыпач з верхнелужыцкімі каранямі, які прыўносіць свае саркастычныя мелодыі.
Уваход — данат у капялюшык.