ХХХIV літаратурна-музычнае свята “Каласавіны”, прымеркаванае да
137-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і 60-годдзя
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
Жыццё народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – выдатная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры, а творчасць паэта ілюструе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны, велізарны пласт нацыянальнага жыцця.
Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года, і кожную восень Дом-музей песняра аддае даніну павагі славутаму пісьменніку, праводзячы літаратурна-музычнае свята “Каласавіны”, якое збірае сяброў музея, даследчыкаў жыцця і творчасці народнага паэта, усіх прыхільнікаў мастацкага слова Якуба Коласа.
30 кастрычніка ў 11.00 у межах свята “Каласавіны” адбудзецца дзіцячы ранішнік “Казкі жыцця”, на якім юныя наведвальнікі музея прадэманструюць веданне вершаў Якуба Коласа, пагуляюць у беларускія народныя гульні, паўдзельнічаюць у творчых конкурсах і майстар-класах. На мерапрыемства запрошана беларуская дзіцячая пісьменніца Галіна Пшонік, рэдактар аддзела часопіса “Народная асвета”.
1 лістапада ў 10.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца XXXІII міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны-2019”, у якой прымуць удзел лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін бліжняга замежжа з мэтай даследавання і ўсебаковай прапаганды творчасці народнага паэта. Традыцыйна ўдзельнікі канферэнцыі ўскладуць кветкі да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў Мінску.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-17-02, 284-05-55
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by