У пятніцу, 22 лістапада, крама «Шустры вожык» запрашае на экскурс-дэгустацыю «Кава па-беларуску. Пазаўчора, учора, сёння».
Дата: 22 лістапада
Час: 19.00
Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Гродна
Калi i як кава з’явiлася i стала любiмым напоем беларусаў?
Якое дачыненне да кавы мае той незразумелы «Кофейный напиток» з абсмажаных і перамеленых злакаў, які можна знайсці амаль у любой беларускай харчовай краме?
Пра ўсё раскажуць.
Будзе вам гiстарычны экскурс пра тое:
як з’явiлася кава за сталамi нашых продкаў; калi кава стала любiмым напоем;
якую каву пiлi ў старадаўнiя часы.
Спікер — Павел Булаты, кандыдат гiстарычных навук, даследчык гісторыі кавы.
Таксама будзе дэгустацыя цікавых гатункаў кавы.
Уваход — вужалка. Як здабыць — адкажуць зацікаўленым у дырэкт.
Кошт — 20 рублёў.
Запісвайцеся праз дырэкт крамы «Шустры вожык».