У сераду, 20 снежня, у Торунь прыбываюць з калядным канцэртам гусляр Алесь Чумакоў і спявачка Таццяна Ячная.
Дата: 20 снежня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Galeria Spotkań, Łysomice, ul. Sadowa 2c, Торунь
Вы пачуеце калядныя і навагоднія песні з Англіі, Ірландыі, Шатландыі, Уэльсу, Іспаніі, Італіі, Францыі, Даніі, Фінляндыі, Румыніі, Украіны, Беларусі, Латвіі, ЗША, Венесуэлы і, канешне ж, Польшчы.
Усе песні прагучаць беларускай мовай у перакладах беларускіх паэтаў ды пад акампанемент беларускіх гусляў.
Уваход вольны, шчыра вітаюцца данаты на аплату дарогі спадарам музыкам.