У пятніцу, 21 красавіка, у музеі Багдановіча — вясновы вечар камернай музыкі і паэзіі з удзелам ансамбля «Класік-Авангард».
Дата: 21 красавіка
Час: 19.00
Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск
У праграме — творы Веняўскага, Сарасатэ, Рымскага-Корсакава, Пракоф’ева, Франсэ.
Граюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Доўжык, Караліна Дыба, Ліяна Іофе і Марыя Тумеля, а таксама квартэт драўляных духавых інструментаў.
Вядучая — мастацкая кіраўніца і дырыжорка ансамбля Людміла Каліноўская.
А яшчэ вас чакаюць пераклады замежнай паэзіі на беларускую мову ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.
Квіткі коштам 10 рублёў можна набыць у касе музея.