15 лістапада 2019 г. у 19.00 у музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы
XIX ст.» адбудзецца акустычны канцэрт «Пойдзем са мной» Юліі Глебавай і гурта «Час Speak».
У праграме вечара ў аўтарскім выкананні спявачкі і музыкі Юліі Глебавай прагучаць старыя песні
ў новай апрацоўцы ў суправаджэнні цымбалаў і гітар, а таксама прэм'еры песень, інструментальныя
кампазіцыі, вершы.
Юлія Глебава вядомая, перш за ўсё, сваім рок-праектам «Глебава і Час Speak» www.YuliyaGlebova.com.
Калектыў з'яўляецца першай групай, якая ўвяла цымбалы ў рок-склад.
Песні і кліпы калектыву раціруюцца беларускімі і расійскімі радыёстанцыямі і тэлеканаламі. Песня "Малюй"
ўвайшла ў "Топ-20 – 2017" на радыё "Сталіца". Кліпы групы маюць узнагароды міжнародных фестываляў.
Кошт квітка (8 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі Дома-музея Ваньковічаў перад пачаткам канцэрту.