У чацвер, 26 верасня, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на лекцыю «Ад салона да салонаў: з гісторыі мастацкіх выставак».
Дата і час: 26 верасня ў 18.30
Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск
На працягу многіх гадоў Афіцыйны Салон быў адзінай выставай, якая дае мастакам магчымасць заявіць пра сябе.
Арганізаваны Парыжскай Акадэміяй прыгожых мастацтваў, ён аказваў вялікі ўплыў на мастацкае жыццё Францыі, ствараючы і знішчаючы рэпутацыі.
Аднак у 1863 годзе незадаволенасць гэтым дыктатам дасягнула мяжы і вылілася ў Салон Адрынутых — першы з вядомых апазіцыйных Салонаў, якія назаўжды змянілі аблічча свету мастацтва.
То прыходзьце даведацца пра шлях супрацьстаяння мастакоў і магутнай Акадэміі.
Лектарка — Лізавета Філімонава.
Удзел — 15 рублёў (у кошт уваходзіць прагляд экспазіцыі). Рэгіструйцеся па спасылцы.