У суботу, 23 сакавіка, у мазырскім музеі «Палеская веда» тэолаг Ірына Дубянецкая чытае лекцыю «Персанажы беларускага сакральнага свету».
Дата: 23 сакавіка
Час: 15.00
Месца: музей «Палеская веда», вул. Камсамольская, 15, Мазыр
Які ён, свет беларускага сакральнага?
Ён складаны, шматузроўневы і шматкампанентны, у ім знаходзяцца вытокі свету і самога чалавека, сэнсаў і норм чалавечага існавання.
Уяўленні пра сакральную прастору і сакральны час, сакральную гісторыю, сакральныя рэчы, з’явы і аб’екты на працягу тысячагоддзяў рэгламентуюць чалавечае жыццё.
Спадарыня Ірына раскажа пра беларускую традыцыйную карціну свету, дзе нябачную сферу засяляюць самые розныя існасці — ад душ памёрлых да цэлага сусвету анёлаў, ад гаспадароў стыхій і духаў прыроды да розных міфічных істот, фантастычных жывёл са сваімі «біяграфіямі», характарамі і легендамі.
Там, на вышэйшых узроўнях сакральнага свету знаходзіўся Сам-Бог і іншыя сакральныя персанажы з вялікай сферай адказнасці, якія маглі ўплываць і на жыццё асобных людзей, і на ўвесь сусветны лад. Многія з такіх асоб звязаныя з хрысціянскай і біблейскай традыцыяй.
То завітвайце ў неверагодны свет беларускага сакруму!
Уваход — па квітку ў музей (3.20 рублі) і па папярэднім запісе. Запісацца ды даведацца дэталі можна па нумары 8 (0236) 25-82-83.