У сераду, 4 снежня, у лекторыі «Фрэскі» — лекцыя «Спрэчкі пра Шагала».
Дата: 4 снежня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Спрачацца будуць аб тым:
хто навучыў Марка Шагала маляваць;
у якіх гістарычных і бытавых умовах праходзіла яго жыццё;
прачытаюць некаторыя старонкі аўтабіяграфічнага рамана «Маё жыццё»;
паспрачаюцца аб скрыпках і сініх дамах, аб Гранд Опера і Парыжскай мастацкай багеме;
і, вядома, аб козах!
Лекцыю вядзе Надзея Кухарэнка.
Кошт — 17 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.