У суботу, 13 студзеня, праект «Культуралогія без межаў» і арт-студыя «Wostrau» запрашаюць на лекцыю Якава Ленсу «Чалавек у свеце рэчаў».
Дата: 13 студзеня
Час: 18.00
Месца: вул. Машэрава 17/1 (каб. 211), Мінск
Што аб’ядноўвае наскальныя размалёўкі ў пячорах неаліту і кампутарныя праграмы?
І тое, і другое стварыў захоплены чалавек, які выкарыстоўваў свой розум, пачуцці і практычны досвед, каб адкрыць нешта новае і змяніць матэрыяльны свет вакол сябе.
Выраз «Homo Faber», які ўзнік у эпоху Рэнесансу ў філасофіі і мастацтве азначае на латыні «Чалавек як творца». Гэта чалавек, які стварае агульнае жыццё і здольны спасцігаць сябе праз тыя рэчы, якія ён стварае. Усе людзі — дызайнеры.
Усё, што мы робім, практычна заўсёды дызайн, бо планаваць і праектаваць свае дзеянні ў адпаведнасці з пастаўленай мэтай складае сутнасць дызайну.
Аб гісторыі дызайну, яго дзеючых асобах і няпростых і супярэчлівых узаемаадносінах чалавека і прадметнага свету і пойдзе гаворка.
Лектар — Якаў Ленсу, доктар мастацтвазнаўства, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Квіткі — 15 рублёў на ўваходзе. Рэгістрацыя не патрэбна.