Літаратура Іншае Мінск
Канец: 12.04 (20:00)
музей гісторыі беларускай літаратуры
Лекцыя Змітра Юркевіча «Станіслаў Рэйтан: забыты пісьменнік з выбітнага роду» ў Мінску
Пачатак: 12.04 (18:30)Канец: 12.04 (20:00)
музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. Багдановіча, 13)
Кошт: 5 рублёў
У пятніцу, 12 красавіка, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Станіслаў Рэйтан: забыты пісьменнік з выбітнага роду».
Дата: 12 красавіка
Час: 18.30
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Гэтай лекцыяй музей працягвае праект «Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і — гісторыя асобы».
Спадар Зміцер пазнаёміць вас з постаццю Станіслава Рэйтана — літаратара са старажытнага беларускага роду.
Сёння асоба Рэйтана вядомая нават не ўсім літаратуразнаўцам. Але быў час, калі яго імя не сыходзіла са старонак часопісаў і газет.
У літаратурнай творчасці Станіслаў Рэйтан надаваў шмат увагі Случчыне. Слуцк і яго ваколіцы сталі пляцоўкай для дзеі твора «Пан Марцін Квеч», які спачатку быў надрукаваны ў газетах, а пасля выйшаў асобнай кнігай.
Апошні вядомы нам твор Станіслава Рэйтана, выдадзены асобнай кнігай, мае назву «Так было ў нас». Гэта сапраўдная энцыклапедыя павятовага свету Случчыны, замкнутай у сваім дробным жыцці.
То прыходзьце заглыбіцца ў свет твораў Станіслава Рэйтана і пагартаць старонкі гісторыі гэтага выбітнага роду.
Квіткі — 5 рублёў.