У пятніцу, 23 лютага, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «Ядвігін Ш. — з пакалення пачынальнікаў».
Дата: 23 лютага
Час: 18.30
Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Гэтай лекцыяй музей распачынае праект «Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і — гісторыя асобы».
Цягам года будзе шэраг аўтарскіх лекцый даследчыка Змітра Юркевіча, прысвечаных выбітным творцам, гісторыі іх сям’і і цікавосткам з біяграфій.
Першая сустрэча прысвячаецца памяці Антона Лявіцкага (16 студзеня 1869 — 23 лютага 1922), паэта і пісьменніка, публіцыста і аўтара архіцікавых пуцявых нататак. У гісторыю беларускай літаратуры ён увайшоў пад псеўданімам Ядвігін Ш.
У Беларусі яго асоба вядома і ўшанавана, творы выдаваліся і перавыдаваліся, але і па сённяшні дзень для многіх жыццяпіс і радавод літаратара застаюцца малавядомымі.
Нягледзячы на сур’ёзную працу, зробленую даследчыкамі мінулага, многія пытанні толькі цяпер знайшлі свае адказы.
Квіткі — 5 рублёў.