У суботу, 16 сакавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Масленіцу.
Дата: 16 сакавіка
Час: з 12:00 да 16:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Масленка — даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны.
У розных мясцовасцях можна было пачуць і такія назвы свята: Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе.
Падрыхтоўка да свята пачыналася загадзя. Гаспадыні старанна прыбіралі хату і двор, рыхтавалі святочныя стравы. На працягу ўсяго святочнага тыдня ўжывалі шмат малочных прадуктаў і бліноў, хадзілі ў госці да сваякоў і весела бавілі час.
Сярод актыўных забаў — катанне на конях, арэлях і ледзяных горках.
Традыцыйныя абрады, вясёлыя гулянні, танцы, спевы — усё гэта чакае вас на свяце ў беларускім скансэне.
А менавіта:
Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
Музычная праграма; Неверагодны галоўны прыз;
Фальклорныя гурты з Мінскай і Гарадзенскай вобласцей;
Майстар-класы для дзяцей і дарослых;
Ценявы тэатр «Вяртэп»; Лялечны тэатр «Батлейка»;
Рэканструкцыя абрада «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць);
Рэканструкцыя абрада «Наведванне маладухі»;
Масленічны слуп з прызамі; Лакацыі рэканструктараў (стральба з лука — платная паслуга);
Экскурсіі ў помніках архітэктуры;
Спальванне пудзіла зімы — «Марэны».
Кошт квіткоў:
для дарослых — 22 рублі; студэнтаў — 14 рублёў; школьнікаў — 11 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна; сямейны квіток (2 дарослых, 2 дзіця) — 55 рублёў.
Калі набудзеце квіткі загадзя, то кошт такі:
для дарослых — 18 рублёў; студэнтаў — 10 рублёў; школьнікаў — 8 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна; сямейны квіток — 50 рублёў.