У пятніцу, 12 красавіка, у майстэрні «Ярна» ладзяць варштат пісанках.
Дата: 12 красавіка
Час: 18.00
Месца: майстэрня «Ярна», Дзяржынскага, 125а, Мінск
Вядоўца — майстарка народнай творчасці Вольга Хачкова.
Вы пазнаёміцеся з тэхналогіяй роспісу яек гарачым воскам — тычковай тэхнікай.
Даведаецеся аб гісторыі традыцый пісанкарства на Беларусі.
Майстарка шчыра падзеліцца сакрэтамі пісанкарскай справы ў сучасным жыцці.
Вазьміце з сабой 5 яек, пажадана белых. Астатняе — дадуць.
Кошт — 35 рублёў.
Па запіс на ўдзел ды з іншымі пытаннечкамі звяртайцеся ў дырэкт спадарыні Вольгі. Месцаў абмежавана.