Напрыканцы тыдня, 15, 16 і 17 сакавіка, у галерэі «Цэнтр» ладзяць майстар-класы для дзяцей і дарослых.
Дата і час: 15 сакавіка ў 17.30; 16 сакавіка ў 14.00; 17 сакавіка ў 12.00
Месца: мастацкая галерэя «Цэнтр», вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі), Мінск
15 сакавіка ў 17:30 мастацтвазнаўца і дасведчаная майстрыня выцінанкі Таццяна Марквец пакажа і навучыць, як зрабіць выцінанку з велікоднымі матывамі.
Кошт — 15 рублёў. Узрост — 10+.
16 сакавіка ў 14:00 мастачка Кацярына Цешка прадэманструе спосабы дэкаравання фанерных загатовак. Кожны ўдзельнік унясе з сабой уласнаручна распісаную кветку (брошку або магніт, на выбар).
Кошт — 15 рублёў. Узрост — 6+.
17 сакавіка ў 12:00 з архітэктаркай і выкладчыцай Ірынай Парахневіч удзельнікі будуць ствараць брошку-мак з лямцу ў тэхніцы мокрага валяння.
Кошт — 30 рублёў. Узрост — 12+.
Усе матэрыялы ўключаны ў кошт.
Запісвайцеся па нумары 8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз дырэкт галерэі.