Паказ фільма «20 дзён у Марыупалі» ў Варшаве

16.03.2024 16:00 - 18:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае
 

У суботу, 16 сакавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе паказваюць аскараносны дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі».





Дата: 16 сакавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава



«20 дзён у Марыупалі» — дакументальны фільм украінскага рэжысёра і фотакарэспандэнта Мсціслава Чарнова, які паказвае пачатак баявых дзеянняў у Марыўпалі. 

Група рэпарцёраў Associated Press прыбывае ў горад за гадзіну да паўнамаштабнага расійскага ўварвання на тэрыторыю Украіны і застаецца там на працягу 20 дзён, фіксуючы ўсё, што там адбываецца (у тым ліку пахаванні мясцовых жыхароў, аблогу і знішчэнне горада расійскімі вайскоўцамі). 

На 21 дзень вайны журналісты выехалі з Марыупаля па гуманітарным калідоры. Стужка Мсціслава Чарнова прынесла Украіне першы «Оскар» у гісторыі краіны. Фільм быў уганараваны сёлета ў намінацыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм». 


Атрымліваючы ўзнагароду, рэжысёр сказаў: «Гэта першы „Оскар“ ва ўкраінскай гісторыі. Гэта гонар для мяне. Але, верагодна, я першы рэжысёр у гісторыі, які скажа, стоячы на гэтай сцэне: „Хацеў бы я, каб гэтага фільма не было“. Я б аддаў гэтую ўзнагароду, каб Расія ніколі б не нападала на Украіну». 


Уваход — па бясплатных квітках. Каб атрымаць квіток, рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Вербніца ў Азярцы

05.04.2026 (14:00 - 15:00) Музей народнай архітэктуры і побыту

Народзіны прасторы «Dzivne» ў Гданьску

11.04.2026 (19:00 - 21:00) pracownia «Dzivne» (Lankova 16 (domofon 2))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ