У сераду, 26 чэрвеня, акцёр, рэжысёр і музыка Павел Гарадніцкі грае ў Музеі Вольнай Беларусі монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» да «Тыдня супраць катаванняў».
Дата: 26 чэрвеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
«Паслязаўтра будзе заўтра» — монаспектакль пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары.
У аснове сюжэту — дакументальна пацверджаныя паказанні пацярпелых. Гэта гісторыя аб выжыванні ў цяжкіх умовах, аб чалавечнасці і надзеі, якую немагчыма адабраць нават у турэмных сценах.
На працягу гадзіны ў гледачоў будзе магчымасць назіраць рэальнасць вачыма героя: смяяцца, плакаць разам з ім і марыць аб нечым сваім. Пастаноўку суправаджаюць ангельскія субтытры.
Квіткі коштам 30 злотых бярыце па спасылцы.