Монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» у Варшаве

26.06.2024 - 24.06.2024 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) 30 PLN

Рэжысёр і актор Павел Гарадніцкі і «Прававая ініцыятыва» прадстаўляюць сваю супрацу — монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары. 

«Паслязаўтра будзе заўтра» — гэта гісторыя пра выжыванне ў няпростых умовах, пра чалавечнасць і надзею, якiя немагчыма адабраць нават у сценах турмы.

На адну гадзіну гледачы атрымаюць магчымасць назіраць рэчаіснасць вачыма героя: пасмяяцца, паплакаць разам з ім i памарыць пра нешта сваё.

Гэта рэальная гісторыя, напісаная на падставе задакументаваных сведчанняў пацярпелых. Спектакль зроблены спецыяльна да «Тыдня супраць катаванняў», які пройдзе 24-30 чэрвеня. Арганізатар — «Прававая ініцыятыва».

Павел Гарадніцкі – з тых творцаў, хто ніколі не меў супольных справаў з дзяржаваю. Сутыкаўся з ёю хіба што з боку міліцэйскага пратаколу. Калісьці затрымліваўся як актор Свабоднага тэатру, а ў 2021-м адсядзеў 15 дзён у Жодзінскай турме як музыка гурта «Разбітае сэрца пацана» («РСП»), дзе грае на флейце, клавішных, а таксама піша словы і музыку.

Дата: 26 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11

Набыць квіткі можна па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Паказ фільмаў «Куля для нязгодных» і «Банда» ў Вільні

25.06.2026 (16:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Зміцер Бартосік у Варшаве

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ