У чацвер, 22 жніўня, у музеі Якуба Коласа — музычны вечар на вольным паветры з камерным хорам Беларусі.
Дата: 22 жніўня
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
У асяроддзі дубоў і ліп, пасаджаных самім паэтам, у непаўторнай творчай атмасферы будзе гучаць жывое беларускае слова ў народнай песні і сучаснай харавой музыцы.
У праграме — творы на тэксты Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Карызны (ст.), апрацоўкі народных песень.
Удзел бярэ Дзяржаўны камерны хор Беларусі, дырыжорка — Наталля Міхайлава.
Кошт — 15 рублёў. У квіток уваходзіць наведванне экспазіцыі музея з 10:00 до 18:00.