Літаратура Мінск
Канец: 23.07 (20:00)
музей Якуба Коласа
«Новая зямля»: свята да стагоддзя выхаду паэмы Якуба Коласа ў Мінску і Альбуці
Пачатак: 23.07 (10:00)Канец: 23.07 (20:00)
музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Кошт: 10 рублёў
У нядзелю, 23 ліпеня, музей Якуба Коласа запрашае на свята, прымеркаванае да стагоддзя выхаду ў свет паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
Дата: 23 ліпеня
Час: 10.00 — пачатак, 12.20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Пачынаюць у Мінску, а заканчваюць на Стаўбцоўшчыне!
Глядзіце якая праграма:
10.00 —12.00 — прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
10.00 — 10.30 — прывітальныя словы ганаровых гасцей свята
10.30 — 11.30 — прэзентацыя факсімільнага выдання паэмы «Новая зямля»
11.30 — 12.00 — кава-паўза
12.20 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну
14.00 — ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах
14.30 — экскурсія па сядзібе Акінчыцы філіяла «Мікалаеўшчына»
15.00 — свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З народнага скарбу душы самабытнай» на сядзібе Альбуць
18.00 — ад’езд у Мінск
Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся на ўдзел па нумары 8 (017) 270 17 02.