Дзве сустрэчы з Аляксандрам Ждановічам ва Уроцлаве

02.08.2023 - 03.08.2023 17:00 - 20:00 Przejście Dialogu (Świdnicka 19) donation

2 і 3 жніўня, акцёр Аляксандр Ждановіч, ён жа Маляваныч, запрашае беларусаў Уроцлава на сваю творчую сустрэчу!



Дата: 2 і 3 жніўня

Час: з 17.00 да 18.15 і з 18.30 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: Przejście Dialogu, Świdnicka 19, Уроцлаў

 
Будзе дзве часткі:

Спачатку Маляваныч пакліча вас у чароўны свет дзяцінства. 

Казкі, жарты, успаміны... Будзе аповед пра гісторыю беларускай батлейкі, батлеечны спектакль, настольны спектакль «Мама Му», гульні, размовы і інш. 

А пасля спадар Алесь прапануе вам паэтычную кампазіцыю па вершам беларускіх паэтаў: «Вось яны, а вось мы».

 Разам з Уладзімірам Караткевічам, Максімам Багдановічам, Анатолем Сысам ды іншымі беларускімі аўтарамі паспрабуем адказаць на пытанні: у чым шукаць сілы, на што абапірацца ў наш непросты час, каб захаваць сябе, як асобу, як чалавека. 

Уваход вольны, на выхадзе вітаюцца данаты! 

Месцаў абмежавана, то рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

BOTANIC PROJECT у Вільні

14.02.2026 (18:30 - 19:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Масленіца ў мінскім батанічным садзе

21.02.2026 10:00 - 22.02.2026 20:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ