Прэзентацыя новага рамана Сашы Філіпенкi
Пачатак: 07.02 (19:00)Канец: 07.02 (20:00)
Галерэя сучаснага мастацтва Ў
Сябры, чакаем вас у гэтую пятніцу, 7 лютага, у 19.00 на прэзентацыі новага рамана Сашы Філіпенкі.
У сваім папярэднім рамане («Чырвоны Крыж», 2017) Саша Філіпенка шырока выкарыстаў рэальныя гістарычныя дакументы. У яго новым творы сама намаляваная рэчаіснасць прэтэндуе на ролю дакумента эпохі. Для самых недаверлівых: тут няма нічога прыдуманага. Ёсць гарадок, дзе горадаўтваральнае прадпрыемства - турма. Ёсць дзіцячы дом, у лёсах насельнікаў якога мільгануў пробліск шчасця. Сітуацыі, героі, дыялогі і нават спосабы паліцэйскіх катаванняў - усё ўзята з жыцця. І клятае пытанне аб цане дабра, якое чамусьці абгортваецца злом, таксама пастаўлена жыццём. Дакладней - смерцю.
«Саша Філіпенка належыць да тых маладых аўтараў, якія адразу сталі сур'ёзнымі пісьменнікамі. Хочаце даведацца, пра што думае сучасная маладая Расія, чытайце Філіпенку».
Святлана Алексіевіч
Падзея на Facebook