ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя зборніка «Карані / лісце» ў Кракаве

20.03.2024 19:00 - 20:00 «Gutenberg Publisher» (Łobzowska 15) Бясплатнае
 

У сераду, 20 сакавіка, у Кракаве прэзентуюць зборнік «Карані / лісце» — зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі.




Дата: 20 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: «Gutenberg Publisher», Łobzowska 15, Кракаў



 Ён паўстаў у выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратара:к, што цяпер жывуць у розных краінах. 

На сустрэчы пагутараць з аўтар:камі пра пісьмо і дэкаланіяльнасць у ім, падзеляцца досведам працы лабараторыі і паслухаюць чытанне тэкстаў. 


На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік за любую камфортную для вас суму. 

Сабраныя ахвяраванні перададуць на падтрымку псіхалагічнага сэрвіса «Тэндар на гендар» для жанчын, небінарных і транс людзей у крызовых сітуацыях у Беларусі. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Творчая сустрэча з Яўгенам Папакулем у Мінску

13.07.2025 (18:30 - 20:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Сяржук Доўгушаў у Кёльне

16.07.2025 18:00 - 17.07.2025 21:00 Кёльн

Выстава «Fragmenty» ў Варшаве

17.07.2025 19:00 - 03.08.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ