Мерапрыемства адбудзецца 28 жніўня ў межах праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!». Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) з 18.00 да 21.00. Уваход вольны!
«Шчырыя размовы» – гэта камунікацыя ў невялікіх групах з першакрыніцамі інфармацыі. Пры гэтым ўсе размовы прысвечаны адной тэме. Тэма бліжэйшых «Шчырых размоў» – інклюзія. Героі і гераіні нашай сустрэчы – людзі, якія сутыкаюцца з нейкімі бар’ерамі ў жыцці і з патрэбай пераадольваць іх.
Уваход вольны, рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы bit.ly/2MyV5G2. Усе зарэгістраваныя госці загадзя атрымаюць на пошту спіс герояў і гераінь Шчырых размоў.
Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!» Праект рэалізуецца Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у партнёрстве з НДА KulturosAmbasada, пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў дыскрымінацыі, сітуацый, калі людзі адчуваюць негатыўнае да іх стаўленне, прадузятасць, гвалт, несправядлівасьць і пазбаўленне вызначаных правоў па прычыне іх прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай ці узроставай групе.
Партнёры праекта: ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», Мінская урбаністычная Платформа, MAKEOUT.