Фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok»

14.09.2019 - 15.09.2019 12:00 - 23:00 пляцоўка Гістарычнага музея (вул. К.Маркса, 12) Бясплатнае

Cяржук Доўгушаў разам са сваё камандай "Tradycyja", вырашылі стварыць свой адметны фольк-фестываль.

Мы прымалі ўдзел у арганізацыі іншых канцэртаў і фестываляў. Адзін з яскравых прыкладаў – арганізацыя музычных і забаўляльных пляцовак на фестывалі «Камяніца». Зараз мы хочам зрабіць свой фэст беларускай традыцыйнай музыкі пад назвай «Rajok» , - кажа Сяржук

“Хадзі Раёк у наш дварок!”

«Rajok» – гэта пераход з лета ў восень, вобраз, які выкарыстоўваецца ў

беларускіх жніўных песнях.

Фэст накіраваны на папулярызацыю, знаёмства шырокага кола слухачоў з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.

Для таго каб фэст адбыўся, арганізатары збіраюць грошы на краўфайдынгавай платформе Ulej.by

Кожны жадаючы можа ахвяраваць любую суму і атрымаць за гэта квіткі на фестываль і іншыя цікавыя бонусы і падарункі

Праграма фестываля

14 верасня

·         конкурс маладых фальклорных калектываў;

·         мона-спектакль лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука «Дарожка»

·         канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся; мужчынскі гурт «Рада»; полацкі гурт «Варган»; капэля «Колісьнія» і іншыя;

·         сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.

15 верасня

·         майстар- класы па гранню на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка;

·         дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі;

·         унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў;

·         выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя;

·         свята габрэйскіх песень і танцаў "Zingeray";

·         прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта Tradycyja з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі;

·         вечарына народных танцаў.

Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці.

Калі будзе праходзіць фэст?

14 - 15 верасня, 12.00 - 23.00.

Дзе будзе праходзіць?

Г. Мінск, пляцоўка Гістарычнага музея па вуліцы К.Маркса, 12. 

Vk

Fb


Вам можа быць цікава

Кава з гісторыкам у Варшаве

10.05.2025 (13:00 - 15:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Беларускія танчыкі ў Кракаве

11.05.2025 (18:00 - 21:00) Прастора (Мікалайская 4/6)

Стэндап Ідрака Мірзалізадэ «Час белых дзяцей» у Варшаве

16.05.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

tochka K у Варшаве

22.05.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ