Сустрэча з Андрэем Адамовічам, аўтарам «Песні пра Цімура»
Пачатак: 30.10 (18:00)Канец: 30.10 (19:00)
Кніга “Акадэмкніга”
Аўтар кнігі паэзіі «Дзень паэзіі смерці дзень» (2013), аповесці «Таўсціла і лешч» (2015) — Андрэй Адамовіч на нейкі момант знік... каб прадставіць чытачам новую кнігу. Атрымалася выдатна!
«Песня пра Цімура» – псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу – адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта – беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. На фоне прыгодаў капітана аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў – і іншыя «дзеячы культуры» з’яўляюцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных тэкстаў па-беларуску і любіць захапляльныя гісторыі.
УВАГА! Кніга выкліча вострае непрыняцце ў «змагароў» і іншых маралафагаў.
30 кастрычніка. 18.00. “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72).
Падзея на Facebook