Літаратура Мінск
Канец: 31.10 (20:00)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Вечар жахлівых гісторый
Пачатак: 31.10 (19:00)Канец: 31.10 (20:00)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(Мінск, вул. М, Багдановіча, 7А)
Кошт: Уваход вольны
31 кастрычніка, як толькі завіднеецца Месяц і ўсе нячысцікі і вядзьмаркі пачнуць спраўляць шабаш, Арт Сядзіба запрашае на “Вечар жахлівых гісторый”, каб уратаваць вашыя душы на Хэлоўін.
Беларускія літаратары Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Сяргей Календа, Даша Бялькевіч, Павал Касцюкевіч і !таемны госць! будуць чытаць вусцішныя казкі і страшылкі ды й распавядаць пра сапраўдныя жахі. А ў канцы гурт Nürnberg зайграе акустычны сэт, каб адпужаць нячыстую сілу.
Чакаем вас а 19.00 у музеі Багдановіча, вул. Максіма Багдановіча, 7а
Уваход вольны.
Ды не з'ядуць вас зомбі, пакуль будзеце ісці!
Івэнт у VK.
Івэнт у FB.