У чацвер, 8 лютага, лекторый «Фрэскі» запрашае на творчую сустрэчу з рэжысёрам Уладзімірам Арловым.
Дата: 8 лютага
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Спадар Уладзімір раскажа пра тры свае фільмы — «Уся каралеўская раць», «Пракляты ўтульны дом», Тбілісі 28 жніўня 2015 года«.
Вось тэзісна:
Трохсерыйны фільм «Уся каралеўская раць»
▪️ Фальш у тытрах
▪️ Смерць Паўла Луспекаева: мытнік Верашчагін не стаў губернатарам Вілі Старком
▪️ Пошук новага акцёра: Капелян, Бандарчук, Джыгарханян і інш.
33-серыйная гістарычная драма «Пракляты ўтульны дом»
▪️ Зайздрасць да лацінскіх серыялаў
▪️ «Безгасная» тэлестудыя
▪️ Спалучэнне фінансаў дзяржавы і спонсара
▪️ 56 акцёраў з васьмі тэатраў
▪️ Данатас Баніёніс
▪️ Дом у Шчорсах
28.8.2015 Тбілісі
▪️ Усведамленне пахавання продка праз 97 гадоў пад алтарнай сцяной царквы Дабравернага князя Міхаіла Цвярскога на схіле гары Мтацмінда
Будзе вам кіношных баек, сапраўдных гісторый, несапраўдных анекдотаў, шчырых адказаў на пытаннечкі ды шмат чаго іншага.
Кошт — 17 рублёў.
Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.