Канцэрты Іншае
Канец: 06.07 (21:00)
Света Бень у Саарбрукене
Пачатак: 06.07 (14:00)Канец: 06.07 (21:00)
(Саарбрукен , Försterstraße 6-8)
У суботу, 6 ліпеня, Света Бень дае ў Саарбрукене варкшоп для падлеткаў і кватэрнік.
Па-першае, спадарыня Света ладзіць варкшоп для падлеткаў «Слоўнікавы запас» (12+).
Дата: 6 ліпеня
Час: з 14.00 да 16.00 (час мясцовы)
Месца: Försterstraße 6-8, Саарбрукен
Гэта майстар-клас для тых, хто піша тэксты ці хацеў бы паспрабаваць іх пісаць. І асабліва для тых, хто баіцца нават наблізіцца да такога творчага працэсу.
Слоў у свеце велізарнае мноства і ўсё ж іх не бывае мала. Так ці інакш кожны дзень нараджаюцца новыя і новыя словы, і часам яны дапамагаюць нам па-новаму зірнуць на звыклыя рэчы.
На сустрэчы будуць вынаходзіць словы, казаць пра фантазію і ўяўленне, выконваць розныя займальныя заданні, якія дазваляюць надаць думцы неймаверную хуткасць і нечаканы кірунак!
Удзел вольны, добраахвотныя ахвяраванні вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Па-другое, увечары таго ж дня, 6 ліпеня, Света Бень грае ўтульны і аптымістычны вясновы кватэрнік «Камета не прыляцела».
Дата: 6 ліпеня
Час: 18.30 (час мясцовы)
У праграме знойдзецца месца і гучным песням, і зусім ціхім, і пяшчотным, і пранізлівым, і вясёлым, і зусім наадварот.
Між тым, касмічныя аб’екты будуць бесперабойна рухацца па сваіх маршрутах, і ніводная камета не ўпадзе падчас канцэрту, на радасць (ці не) гледачам.
Уваход вольны, добраахвотныя ахвяраванні вітаюцца.