Свята «Крочым у школу разам з Коласам» у Мінску

01.09.2023 10:00 - 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) ад 5 рублёў
 

У пятніцу, 1 верасня, у музеі Якуба Коласа — Свята «Крочым у школу разам з Коласам», прымеркаванае да Дня ведаў.



Дата: 1 верасня

Час: з 10.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск


Вось якая праграма:

10.00 — 11.00

«Вось што, дзеткі, мае краскі...»: экскурсія па мемарыяльнай частцы музея і спектакль па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа (для 1-4 класаў, квіток — 3,50 рублі, экскурсійнае абслугоўванне — 8 рублёў/група); 

«Я — міністр грыбной гаспадаркі», музейна-педагагічны занятак у выглядзе займальнай гульні, дзякуючы якой вучні папаўняюць веды па грыбному свету беларускіх лясоў (для 1-5 класаў, квіток — 5 рублёў);

11.00 — 12.00 

«А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца», занятак, падчас дзеці стануць сапраўднымі вучнямі школ 19 стагоддзя (для 1-4 класаў, уваходны квіток — 5 рублёў);

 «Гэта — наша насценгазета!», занятак, падчас якога вучні разам ствараюць насценгазету (для 3-7 класаў, уваходны квіток — 5 рублёў);

12.00 — 13.00. 

«Пішу як Колас», занятак, які знаёміць з цікавымі фактамі з гісторыі пісання і друкавальнай машынкі, вучні спрабуюць авалодаць каліграфічным пісаннем пяром (для 1-5 класаў, квіток — 5 рублёў);

 13.00 — 14.00 

«Я — міністр грыбной гаспадаркі», музейна-педагагічны занятак у выглядзе займальнай гульні, дзякуючы якой вучні папаўняюць веды па грыбному свету беларускіх лясоў (для 1-5 класаў, квіток — 5 рублёў); 

«А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца», занятак, падчас дзеці стануць сапраўднымі вучнямі школ 19 стагоддзя (для 1-4 класаў, уваходны квіток — 5 рублёў);

14.00 — 16.00 

Куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі «Кола© часу»: знаёміць з колам жыцця Якуба Коласа (для 8-11 класаў, квіток — 3,5 рублі, экскурсійнае абслугоўванне — 8 рублёў/група); 


Квэст «Таямніцы дома Песняра»: адказваючы на пытанні, наведвальнікі музея знаёмяцца з экспазіцыяй музея, цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа. Правільныя адказы ўдзельнікі запісваюць у крыжаванку, дзе напрыканцы квэста павінна атрымацца слова-ключ (для 6-11 класаў, квіток — 5 рублёў); 


Па кошты, запіс ды з рознымі пытаннечкамі звяртайцеся па нумары +375296936126.




Вам можа быць цікава

Танцавальная вечарына «Аксамітны вечар» у Бабруйску (6+)

06.09.2026 (16:00 - 18:00) Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (вул. Сацыялістычная, 105а)

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ