Дыскусія «Прамая мова» ў Лодзі

27.05.2023 16:00 - 19:00 медыятэка «МеМо» (вул. Манюшкі, 5) Бясплатнае

У суботу, 27 траўня, на пляцоўцы ТБМ у Лодзі адбудзецца дыскусія «Прамая мова, прысвечаная дужа тонкай тэме.



Дата: 27 траўня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: медыятэка «МеМо» (зала Cinemo), вул. Манюшкі, 5, Лодзь


Ці можа святар браць на падтрымку парафіі і прыхаджан грошы ад сумнеўных асоб? Ці магчымы кампраміс з сумленнем на карысць супольнай мэты?

Дыскусія натхнёная скандалам з удзелам каталіцкага святара. Ксяндза Лашука са Стаўпцоў абвінавачваюць у атрыманні грошаў ад т.зв. «гаманца рэжыму» — Аляксандра Зайцава. Ксёндз тлумачыць, што, дзякуючы дапамозе бізнэсоўцы, парафія ўзнавілася і мела добрыя ўмовы для правядзення супольных набажэнстваў і існавання.


То прыходзьце абмеркаваць!

Дыскусія ў фармаце т.зв. «Оксфардскіх дэбатаў»: перад пачаткам дэбатаў адвольна абіраюцца 3 групы: гледачы і 2 каманды дэбатантаў.


Будзе 3 туры:

Пытанні ад мадэратара да каманд;

Выступы каманд з тэзамі і дэбаты паміж камандамі;

Пытанні ад гледачоў.

Пасля гледачы выказваюцца наконт тэзаў каманд. Не абмяркоўваюцца дэбатанты іх падача тэзаў.


Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Квіз да Дня Волі ў Вільні

23.03.2026 (19:00 - 21:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ