У чацвер, 12 снежня, акцёр Алесь Ждановіч, вядомы як Маляваныч, прыбудзе ў Быдгашч.
Дата: 12 снежня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: kawiarnia «Nowe Miejsce», Mennica 10, Быдгашч
У праграме — інтэрактыўныя гульні, загадкі, настольныя казкі: «Пэпі Доўгая Панчоха», «Мама Му», «Як Вожык і мядзьведзік сустракалі Новы год», а таксама аповед пра беларускую батлейку.
Завяршэннем стане калядны спектакль «Цар Ірад», які злучыць традыцыі і сучаснасць.
Уваход — умоўна вольны, пажаданы данат 30 злотых (будзе скрыня), каб падзякаваць артысту за яго сумленную працу.