У пятніцу, 19 студзеня, Сяргей Башлыкевіч, лідар ашмянска-мінскага вандроўнага гурта «Leibonik», дасягае з канцэртам Мюнхена!
Дата: 19 студзеня
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: Kulterzentrum GOROD, Arnulfstraße 197, Мюнхен
У праграме — жвавыя мелодыі, шчыльныя тэксты і мора непасрэднай харызмы, каб троху пасумаваць, але сысці пасля дамоў з безумоўна добрым настроем.
Квіткі — 20 еўра на ўваходзе альбо загадзя пералікам на рахунак. Рэгіструйцеся па спасылцы.