30 чэрвеня ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё адукацыйнага праекту «Тэкстыльныя гісторыі» — серыя аповедаў пра найбольш вядомыя цэнтры вытворчасці тэкстыльных вырабаў Беларусі: Ружанкская суконна-ваўняная мануфактура XVIII ст., суконная фабрыка ў вёсцы Парэчча Пінскага ўезду XIX ст і дыванова-суконны камбінат XX ст. ў Брэсце.
Дата: 30 чэрвеня
Час: 15:00 (час мясцовы)
Месца: Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, вул. К.Маркса, 60, Брэст
Частка першая прысвечана Ружанкскай суконна-ваўнянай мануфактуры, якая вырабляла абрусы, дываны, сукно, байку, атлас, а таксама шаўковыя паясы, аналагам для вытворчасці якіх былі знакамітыя слуцкія паясы.
Падчас мерапрыемства можна будзе пабачыць фрагменты сапраўдных слуцкіх паясоў і іх сучасныя ўнікальныя копіі.