У аўторак, 24 верасня, лекторый «Фрэскі» распачынае цыкл лекцый Андрэя Строцава «Толкін як традыцыя».
Дата: 24 верасня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Джон Рональд Руэл Толкін — адзін з самых вядомых пісьменнікаў мінулага стагоддзя, які значна паўплываў і на акадэмічную навуку, і на масавую культуру.
З Толкінам нярэдка асацыюецца вобраз эскапіста, засяроджанага на ўласным уяўленні, аднак яго творы — вынік глубокага інтарэсу да рэальнасці і актыўнага дыялогу з іншымі аўтарамі.
У курсе разгледзяць творчасць Толкіна як прызму, якая дазваляе лепей зразумець шлях мастацкай культуры ад Сярэднявечча да нашых дзён, у тым ліку праз паралелі з Беларуссю.
На першай сустрэчы прасочаць вытокі жанру «фэнтэзі» ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя:
Дзе розніца паміж міфам і «чароўнай казкай»?
Дзе сувязь паміж «Хобітам» і беларускім фальклорам?
Кім былі аўтары цыклу легенд пра караля Артура?
Чаму без рэалістычнага мастацтва не з’явілася б і сучасная фантастыка?
Як мастакі з Братэрства Прэрафаэлітаў дагэтуль уплываюць на наша сённяшняе паўсядзённае жыццё?
Хто такія Ўільям Морыс, Лорд Дансэйні і Эрык Эдысан?
Што адрознівае Толкіна ад усіх ранейшых пісьменнікаў?
Лектар — Андрэй Строцаў, антраполаг, ілюстратар, аўтар беларускага перакладу кнігі Клайва Стэйплза Льюіса «Прынц Каспіян».
Кошт — 15 рублёў. Усе тры лекцыі разам — 40 рублёў.
Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.