У панядзелак, 15 студзеня, гісторык Алег Дзярновіч чытае ў лекторыі «Фрэскі» сёмую лекцыю з цыклу «Школа ВКЛ».
Дата: 15 студзеня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Тэма — «Бона Сфорца і Кацярына Медычы: „чорная легенда“ італьянцаў у Еўропе XVI стагоддзя».
Беларусь XVI стагоддзя і Вялікае Княства Літоўскае — прыклад дабратворнага ўздзеяння італьянскага досведу на мастацкую культуру і прынцыпы гаспадарання.
Але такі дабрабыт заўжды падазроны для тых, хто не хоча новага ці баіцца канкурэнцыі.
У культурным ландшафце Беларусі ранняга Новага часу італьянскія сляды засталіся вельмі адчувальнымі. Іх і абмяркуюць.
Алег Дзярновіч — гісторык-медыявіст, археолаг, кандыдат гістарычных навук, шматгадовы навуковы кіраўнік раскопак у Крэве.
Кошт — 17 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.