Анлайн-лекцыя «Топ-10 птушак-рэкардсменаў Беларусі»

25.04.2024 19:00 - 21:00 анлайн 15 рублёў



 У чацвер, 25 красавіка, кампанія «Дзікая прырода» кліча на анлайн-лекцыю Віталя Кашчэева «Топ-10 птушак-рэкардсменаў Беларусі».






Дата: 25 красавіка ў 19.00 (час мінскі, гэта 18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні)

Месца: Zoom



 Віталь Кашчэеў — арнітолаг, фотаанімаліст і кальцавальнік птушак. Аднойчы акальцаваў 500 птушанят чаек-рыбачак за 5 гадзін. Змайстраваў і размясціў штучныя гнездзішчы для соцень птушак — сініц, соў, савукоў, сокалаў — і не толькі. 

На лекцыі вы даведаецеся цікавыя факты пра 10 відаў птушак Беларусі, якія адзначыліся рэкордамі або маюць незвычайныя суперздольнасці.



 Спадар Віталь раскажа: 

Якія птушкі могуць спаць у палёце?

 Хто з птушак можа чуць пад вадой? 

Якія птушкі робяць сабе «баракамеры» пад снегам? 

У якой птушкі самы вялікі размах крылаў? 


Рыхтуйце пытаннечкі пра птушак!


Кошт лекцыі — 15 рублёў, а для ўдзельнікаў «Дзікага клуба» — бясплатна


Набыць квіточак можна па спасылцы. А што гэта за такі «Дзікі клуб» — даведаецеся па гэтай спасылцы. Там жа можна і далучыцца.


 Увесь прыбытак ад лекцыі і ад дзейнасці клуба накіроўваюць на ахову дзікай прыроды Беларусі.






Вам можа быць цікава

Сустрэча філасофскага клуба "Oikoumene" ў Варшаве

27.10.2025 (18:30 - 20:30) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Лекцыя "Крабавыя падарожжы" ў Мінску

02.11.2025 (14:00 - 16:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ