Анлайн
Канец: 29.09 (20:30)
анлайн
Вебінар «Археалагічны дэкор. Керамічныя арнаментальныя традыцыі старажытнага насельніцтва Беларусі»
Пачатак: 29.09 (19:00)Канец: 29.09 (20:30)
анлайн
У чацвер, 29 верасня, «Адкрыты лекторый» ладзіць бясплатны вебінар пра тое, як нашыя продкі ўпрыгожвалі ганчарныя вырабы.
Дата: 29 верасня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: zoom
Чалавек сучасны імкнецца ствараць прыгажосць каля і для сябе. І гэтую прыгажосць часам нельга патлумачыць практычна — гэта праявы эстэтычнай «вартасці». А ці былі людзі мінуўшчыны «эстэтамі»?
На прыкладзе самай шматлікай катэгорыі археалагічных артэфактаў — керамікі — паспрабуюць высветліць, якія «эстэтычныя» уяўленні панавалі ў старажытных людзей, што засялялі тэрыторыю Беларусі стагоддзі і тысячагоддзі таму.
Лектарка — Вікторыя Тарасевіч, археолаг, магістарка гістарычных навук.
Далучайцеся, каб пераасэнсаваць «эстэтыку» далёкай мінуўшчыны і натхніцца на стварэнне новых сімвалаў і вобразаў сучаснай Беларусі.
Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца на сайце «Адкрытага лекторыя».