У чацвер, 29 лютага, у «Accidental Point» — канцэрт класічнай музыкі.
У музыцы існуюць устойлівыя стэрэатыпы.
Адзін — што класічная музыка гэта вельмі складана.
А іншы — што на саксафоне можна граць толькі джаз.
То на канцэрце пастараюцца разбурыць гэтыя стэрэатыпы і пакажуць, што класіка — гэта музыка для ўсіх і кожнага, а на саксафоне любая музыка гучыць ярка і арганічна.
Для вас граюць:
Мікіта Пятроў — саксафон.
Ганна Брылёва — фартэпіяна.
Дата: 29 лютага
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: арт-прастора «Accidental Point», вул. Кальварыйская, 21, Мінск
Уваход — free donation.