13 лістапада 2019 года а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў “Графіка+”.
Секцыя «Графіка» адна з найстарэйшых творчых аб'яднанняў БСМ. На сённяшні дзень секцыя аб'ядноўвае больш за 80 мастакоў, якія асноўным відам сваёй творчасці лічаць графічнае мастацтва, творчая прастора якой заўсёды была зонай свабоды і эксперыментаў. І мастакі секцыі заўсёды адпавядалі гэтым крытэрыям. Жывапіс, скульптура, дэкаратыўнае прыкладное мастацтва, фатаграфія заўсёды былі дадатковымі гранямі творчай асобы мастакоў-графікаў, а ў апошні час да гэтых граняў далучыліся відэамастацтва і інсталяцыя.
Выстава “Графіка+” прадастаўляе магчымасць мастакам секцыі прадэманстраваць адначасова з графікай і гэтыя бакі сваёй творчасці.
Выстава прысвячаецца 90-годдзю выбітных мастакоў-графікаў членаў секцыі: народнаму мастаку Арлену Міхайлавічу Кашкурэвічу (1929 – 2013) і заслужанаму дзеячу мастацтваў Людвігу Пятровічу Асецкаму (1929 – 2005).
На выставе будуць прадстаўлены персанальныя экспазіцыі гэтых таленавітых і шматгранных мастакоў.
Куратар выставы, старшыня секцыі графікі БСМ, Андрэй Уладзіміравіч Басалыга.
Выстава працягнецца па 22 лістапада 2019 г.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».
Час працы: аўторак-пятніца з 11:00 да 19:00; субота-нядзеля з 11:00 да 19:00.
Панядзелак – выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288-15-49; +375 (29) 844-99-68 (МТС); +375 (29) 264-68-48 (МТС).