У суботу, 26 кастрычніка, у «Рокі-пабе» граюць супольны канцэрт гурт ZVONKU і lightowy.
Дата: 26 кастрычніка
Час: 20.00
Месца: Рокі-паб, Дзімітрава, 4, Віцебск
lightowy — беларускамоўны хіп-хоп выканаўца з Менску, аматар класічнага гучання і шчырага энергаабмену.
ZVONKU — дзвіжовы поп-панк па-беларуску. Іх музыка — сумесь драйвовых гітарных рыфаў, сучаснай электроншчыны і трапных тэкстаў.
Драйвовыя спевы і танцы непазбежныя!
Квіткі — 10 рублёў.