У суботу, 27 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы праводзяць унікальны абрад «Куры».
Дата: 27 студзеня
Час: з 14:00 да 15:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Абрад «Куры» дагэтуль практыкуецца ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці і перадаецца з пакалення ў пакаленне жыхарамі вёсак Дзмітрыеўка, Віркаў і Нясета.
Гэта адзіны калядны дзіцячы абрад, які захаваўся на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. У ім удзельнічаюць дзеці ад 6 да 14 гадоў, у асноўным ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка».
Дзяўчынкі і хлопчыкі ходзяць па вёсцы, падыходзяць да хатаў, спяваюць калядную песню «Куры». Яны абавязкова бяруць з сабой калядную зорку, запаленую свечку, якая знаходзіцца ў зорцы каля абраза Божай Маці, і белы ручнік, які сімвалізуе чысціню.
То прыходзьце пабачыць, як гэта адбываецца!
Вас чакае:
Абрад «Куры» Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці;
Выступ фальклорнага ансамбля «Купалачка» Клічаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Наталлі Коктыш.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12,50 рублі; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.